«Мы ніколі нікому не набіваліся ў якасці пасрэднікаў», — заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 15 красавіка, адказваючы на пытанне, ці вядуцца якія-небудзь перамовы пра магчымы ўдзел Беларусі ва ўрэгуляванні канфлікту паміж Украінай і Расіяй. 

«Наадварот, беларускаму боку прапаноўвалі розныя паслугі ў якасці пасрэднікаў, — сказаў Макей. — Мы не маем патрэбы ні як унутры ў пасрэдніках, так і сябе не навязваем». 

Міністр зазначыў: «Мінск з'яўляецца штаб-кватэрай СНД, таму мы гатовы даць пляцоўку для перамоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?