Служба бяспекі Украіны ўстанавіла асобу кіраўніка расійскай дыверсійнай групы, якая тэрарызуе мясцовае насельніцтва, захоплівае адміністрацыйныя будынкі, дэстабілізуе грамадска-палітычную сітуацыю ва ўсходніх абласцях Украіны.

Reuters.com

Reuters.com

Ім аказаўся грамадзянін РФ, афіцэр спецназа ГРУ Генштаба Узброеных сіл Расіі Ігар Стралкоў.

Менавіта яго голас — на запісе тэлефоннай размовы з маскоўскім куратарам, апублікаваным у СМІ 14 красавіка, дзе ён дае справаздачу пра тэрор у Славянску і расстрэл аўтамабіля з украінскімі праваахоўнікамі.

У ходзе аператыўна-следчых дзеянняў затрыманыя раней супрацоўнікамі СБУ дыверсанты пазналі Стралкова як чалавека, што прыцягваў і ставіў задачы захопліваць адмінбудынкі ў Харкаве.

Устаноўлена, што ў пачатку сакавіка ён прыбыў на тэрыторыю Крыма і каардынаваў захоп расійскімі вайскоўцамі і прадстаўнікамі спецслужбаў РФ ваенных частак Узброеных Сіл Украіны, мясцовых органаў улады і кіравання аўтаноміі, выкраданне вайскоўцаў, актывістаў грамадскіх арганізацый і іншых грамадзян Украіны і замежнікаў, якія знаходзяць у Крыме.

Акрамя гэтага, Стралкоў вярбуе грамадзян Украіны для далейшага выкарыстання ў арганізацыі і правядзенні падрыўных акцый на тэрыторыі краіны.

Дыверсант асабіста даваў ўказанне грамадзянам Украіны «К» і «У» захапіць і ўтрымліваць будынак Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі, вайсковыя часці і падраздзяленні праваахоўных органаў з мэтай завалодання зброяй ў Луганскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?