Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі назваў слабасцю рашэнне ўкраінскіх уладаў аб уключэнні больш за сто расіян, у тым ліку яго самога, у спіс тых, каму забаронены ўезд ва Украіну.

Жырыноўскі сёння прыйшоў у Дзярждуму ў вайсковай форме, ria.ru

Жырыноўскі сёння прыйшоў у Дзярждуму ў вайсковай форме, ria.ru

«Гэта паказвае слабасць. Дэмакратыя — гэта свабоднае перамяшчэнне грамадзян. Калі ім не падабаюцца мае думкі, тады навошта яны перайшлі да дэмакратычнага ладу жыцця, калі ім нечыя думкі не падабаюцца. Гэта смешна», — заявіў палітык перад пленарным пасяджэннем Дзярждумы.

«Я Амерыку паліваю кожны дзень, але ніколі ЗША мяне ні ў якой спіс не ўносілі і ніколі ў візе не адмаўлялі», — адзначыў дэпутат.

15 красавіка Жырыноўскі прыехаў на пленарнае пасяджэнне Думы ў камуфляжнай форме.

«Я сёння апрануў форму, якую магу па законе насіць, — палкоўніка, бо я бачу, як ваенная хунта ў Кіеве пераапранулася. І Турчынаў, і іншыя былыя цывільныя — ім далі камуфляж «, - патлумачыў лідар ЛДПР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?