Сярэдні кошт пуцёўкі ў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей складзе сёлета 3 млн. 100 тыс. рублёў, а дзяржаўныя датацыі будуць выдзяляцца ў памеры 1 млн. 200 тыс. рублёў,

паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі на прэс-канферэнцыі ў Мінску 15 красавіка. 

У 2013 годзе пуцёўка ў такі лагер каштавала 2 млн. 117,5 тыс. рублёў. 

Паводле слоў Балбатоўскага, сума дзярждатацый на набыццё пуцёўкі для дзіцяці ў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем складзе 500 тыс. рублёў,

у профільны аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем — 520 тыс. рублёў. Бацькоўская плата не перавысіць 200 тыс. рублёў. 

Дырэктар цэнтра падкрэсліў, што 80% сродкаў, выдзеленых дзяржавай на санаторна-курортнае лячэнне, будуць выдаткаваны на аздараўленне дзяцей. Плануецца, што ў аздараўленчых лагерах адпачнуць 354 тыс., або прыкладна 35%, школьнікаў. 

У 2013 годзе ў аздараўленчых лагерах усіх тыпаў летам адпачыла прыблізна 377 тыс. дзяцей. Усяго ў Беларусі 170 атэставаных аздараўленчых лагераў на 32.041 месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?