Камандас у Славянску займаюць пазіцыі ў жылых дамах. Фота блогераў.

Камандас у Славянску займаюць пазіцыі ў жылых дамах. Фота блогераў.

Жыхары Славянска баяцца, што іх горад стане полем боя. Фота з Твітара.

Жыхары Славянска баяцца, што іх горад стане полем боя. Фота з Твітара.

Расійскія СМІ гавораць пра тое, што адміністратыўныя будынкі ў Данбасе занялі «отчаявшиеся русскоязычные жители». Аднак на фотах видаць, што ўдарныя групы штурмавікоў узброеныя па апошнім слове тэхнікі.

Сярод іншага, камандас маюць з сабой гранатамёты РПГ-26 і РПГ-30. Рэактыўныя супрацьтанкавыя граматы РПГ-30 паступілі на ўзбраенне расійскай арміі ў 2013 годзе і не прадаваліся ні ў адну іншую краіну свету. Прычым першымі 1000 РПГ-30 атрымалі менавіта войскі Цэнтральнай і Паўднёвай ваенных акруг. Тыя, якія сёння разгорнутыя вакол Украіны.

Менавіта наяўнасць РПГ зрабіла немагчымым штурм Славянска ўкраінскім спецназам. РПГ здольныя падбіць не толькі БТРы, а нават самыя сучасныя танкі. Нават папярэдні іх варыянт, РПГ-29, быў даволі эфектыўнымі і падбіваў на полі боя ізраільскія «Меркавы» і амерыканскія «Абрамсы». РПГ-30 жа аснашчаныя, акрамя асноўнай гранаты, снарадам-імітатарам цэлі для нейтралізацыі проціснарадаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?