На матчы футбольнага чэмпіянату «Шахцёр» — «Дынама» Мінск, які прайшоў у Салігорску 11 красавіка, адбыўся інцыдэнт паміж фанатамі і супрацоўнікамі АМАПа, паведамляе сайт Belultras.by.

Фота з пастарунка, аднаго з пацярпелых

Фота з пастарунка, аднаго з пацярпелых

У сярэдзіне першага тайма на сектары мінскага «Дынама» пачалася пераклічка «Слава Украіне! Героям Слава!», на якую тут жа адрэагавалі прадстаўнікі АМАПа, сцягнуўшы дадатковыя сілы да сектара.

Пасля гульні супрацоўнікі АМАПа забралі таго, хто распачаў пераклічку. У яе тут жа ўступіліся пару фанатаў мінскага «Дынама».

У выніку трох удзельнікаў інцыдэнту забралі ў аддзяленне міліцыі,

склаўшы пры гэтым на кожнага па два пратаколы: «хуліганка» і супраціў пры затрыманні. Чалавеку, які пачынаў пераклічку «Слава Украіне! Героям слава!», далі трое сутак арышту і 3,5 мільёна штрафу. Астатнім удзельнікам інцыдэнту пагражаюць штрафы не менш за 3 мільёны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0