У Краматорску ў раёне аэрадрома чуваць стрэлы і выбухі.

Як паведамляюць «Навіны Краматорска», да гэтага моманту над аэрадромам кружыў ваенны самалёт. Па расказах відавочцаў, МІГ-25 або СУ-27. Ён лётаў вельмі нізка. Палётаўшы каля паловы гадзіны, самалёт паляцеў у данецкім кірунку. Пасля гэтага да аэрадрома пад'ехалі некалькі машын хуткай дапамогі і МНС. Адтуль чуваць выбухі і стрэлы.

У той жа час 10-15 хвілін таму ўкраінскі самалёт хацеў здзейсніць пасадку на аэрадроме, але яго абстралялі.

У выніку самалёт паляцеў. Пасля туды накіраваліся аўтамабілі хуткай дапамогі.

Таксама з вайсковай часткі, якая знаходзіцца побач з аэрадромам, паведамляюць, што пачаўся штурм адмінбудынку аэрадрома. Над месцам здарэння кружаць самалёты, але чые яны — невядома.

У той жа час, як паведамілі жыхары Краматорска, невядомы самалёт абстраляў наземныя пазіцыі, пасля чаго паляцеў з месца падзей. Пазней да аэрадрома прыбыў БТР, але невядома, каму ён належыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?