У сацсетках знайшлі старонку ачмурэлай сепаратысткі, якая дабівала скрываўленага актывіста пасля сутыкненняў у Харкаве. Жанчыну, якая біла актывістаў нагамі, клічуць Вольга Варашылава. Яна нарадзілася ў Чугуеве і працуе доктарам. 

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў журналіст Зураб Аласанія.

Знайшлі і яе старонку ў «Аднакласніках», праўда, жанчына паспела яе выдаліць. Дадзеныя са старонкі Варашылавай засталіся ў кэшы Google. Яе дзявочае прозвішча паказанае як Варжаінава, а ня Варашылава, а цяпер яна носіць прозвішча Дворнікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?