Прэм'ер-міністры Беларусі, Расіі і Казахстана сустракаліся сёння ў Маскве. «Мы прасунуліся практычна па ўсіх пытаннях, — сказаў расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў. — Гэта тычыцца і нафты, і нафтапрадуктаў, і газу, і транспарту, уключаючы перавозкі, і сельскай гаспадаркі. Мы гэтыя пазіцыі зблізілі», — аптымістычна заявіў ён.

Але са словаў прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча можна зразумець, што канчатковай згоды няма і Казахстан з Беларуссю будуць чакаць шчодрага жэста ад Пуціна.

Беларусь хоча магчымасці атрымліваць нафту і газ па ўнутрырасійскіх, заніжаных цэнах. А Казахстан хоча поўнага доступу да расійскіх трубаправодаў.

Асноўны прынцып дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе — супольны рынак без выключэнняў і абмежаванняў, нагадаў Мясніковіч.

Сустрэча прэзідэнтаў мае адбыцца 29 красавіка ў Мінску.

Пуцін хоча падпісаць дамову аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў трэцяй дэкадзе мая. У выпадку калі гэта станецца, прывязка Беларусі да Расіі яшчэ ўзмацніцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?