СЗАТ "Магілёўскі вагонабудаўнічы завод" на працягу двух бліжэйшых гадоў павялічыць магутнасці вытворчасці да 1100 вагонаў у год. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, які з рабочай паездкай знаходзіўся ў Магілёўскай вобласці.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі ствараецца новая галіна машынабудавання. На першым этапе асвоена вытворчасць ва ўсіх тэхналагічных цыклах вырабу мінералавоза і паўвагона. Пакуль прадпрыемства працуе на імпартных камплектах, але прадугледжана ўжо праз два гады выпускаць каля 50-60 працэнтаў камплектуючых, для чаго плануецца мадэрнізаваць існуючую вытворчасць, стварыць сучасныя ўчасткі фарбавання, рэзкі металу, асвоіць складанае ліццё. Для ўсяго гэтага трэба будзе прыцягнуць каля $35 млн. інвестыцый.

СЗАТ "Магілёўскі вагонабудаўнічы завод" зарэгістравана ў сакавіку 2005 года. Яго заснавальнікі: з беларускага боку РУП "БелАЗ" (60 працэнтаў акцый) і прыватны расійскі капітал (40 працэнтаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?