Як стала вядома актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, адміністрацыя Магілёўскай турмы пачала аказваць усебаковы ціск на палітвязня Яўгена Васьковіча праз асуджаных. Інтэрнэт-сайт БХД спасылаецца на крыніцы ў магілёўскай турме №4.

Раней Яўгена ламалі, бясконца змяшаючы яго ў штрафны ізалятар, абмяжоўваючы ў інфармацыі, ежы, спатканнях і перадачах.

Васьковіч — наймалодшы з беларускіх палітвязняў. Яго асудзілі за напад на будынак КДБ у Бабруйску, які адбыўся ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года. У нападзе ніхто не пацярпеў, а рэальныя страты склалі 253 тысячы рублёў, якія былі кампенсаваныя. Нягледзячы на гэта, Яўгена Васьковіча суд прысудзіў да сямі гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У сваім апошім слове хлопец сказаў, што лічыць сваім святым абавязкам бараніць нацыянальныя беларускія каштоўнасці: «За іх я ўмерці гатовы, бо жыццё кароткае, а радзіма вечная».

Васьковіч Яўген Сяргеевіч сядзіць у турме №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0