Партыя рэгіёнаў склікае на сёння, 16 красавіка, надзвычайны з'езд дэпутатаў усіх узроўняў Данецкай вобласці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе абласной арганізацыі партыі.

«Выбраныя прамым галасаваннем жыхароў Данецкай вобласці дэпутаты сельскіх, пасялковых, гарадскіх, раённых, абласнога савета і Вярхоўнай рады Украіны маюць легітымныя паўнамоцтвы прадстаўляць тэрытарыяльныя грамады Данецкай вобласці і з'яўляюцца адзінымі паўнапраўнымі выразнікамі меркавання жыхароў Данеччыны», — паведамілі ў прэс-службе.

З'езд павінен аб'яднаць асноўныя патрабаванні жыхароў рэгіёну і вылучыць іх цэнтральным органам улады.

«Гэта дэцэнтралізацыя ўлады: прамыя выбары губернатара, пашырэнне паўнамоцтваў для рэгіёну, у тым ліку бюджэтная аўтаномія, а таксама дзяржаўны статус расійскай мовы. Наша мэта — абараніць інтарэсы Данбаса, прадухіліць раскол Украіны і спыніць далейшае кровапраліцце», — заявілі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?