Карта ахопленага беспарадкамі Данбаса з пачатку антытэрарыстычнай аперацыі практычна не змянілася.

Сепаратысты і расійскія дыверсанты працягваюць утрымліваць некалькі гарадоў Данецкай вобласці, гаворыцца ў сюжэце начнога выпуску ТСН.

У Горлаўцы ўзброеныя людзі кантралююць аддзел міліцыі.

Над гарсаветам Жданаўкі ўсё яшчэ вісіць сцяг так званай «Данецкай рэспублікі». Сепаратысты заяўляюць, што гарадская ўлада на іх баку.

Пад кантролем захопнікаў застаюцца гарсавет у Макееўцы, мэрыя Марыупаля, гарсавет у Краматорску, выканкам у Харцызску.

У Енакіеве ў руках тэрарыстаў гарадскі савет і міліцыя.

У Славянску, акрамя захопленых аддзяленняў міліцыі і СБУ, прарасійскія актывісты паставілі 7 блокпастоў. Раней паведамлялася, што на Данеччыне ў экстрэмістаў рэзка ўпаў «баявы дух, а іх кіраўнікі гатовыя да перамоваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0