Пра гэта заявіў сілавы ўкраінскі віцэ-прэм'ер Віталь Ярэма ў Палтаве, дзе ўчора пахавалі загінулага спецназаўца Генадзя Білычэнку.

Паводле яго слоў, няма ніякага сумневу, што на ўсходзе Украіны дзейнічаюць элітныя войскі РФ. Гэта прадстаўнікі падраздзялення 45-ы гвардзейскі полк паветрана-дэсантных войскаў Купянка-1, які раскватараваны каля Масквы. Цяпер гэта падраздзяленне знаходзіцца на тэрыторыі Украіны.

«Таму, усе словы Пуціна і Лаўрова пра тое, што тут адсутнічаюць расійскія войскі — гэта ўсё хлусня», — сказаў Ярэма.

Таксама ён распавёў, што генпракуратура завяла крымінальную справу па факце тэрарызму і забойстваў, і забойцы афіцэра «Альфы» будуць абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук.

«Але я спадзяюся, што гэтыя асобы будуць знішчаныя, а не затрыманыя», - сказаў Ярэма.

Загінулага Генадзя Білычэнку за праяўлены гераізм прадставяць да ўзнагароды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?