Докшыцы. Ізноў вайна з беларускім календаром. Зайшоў у хаўрусную краму і запытаўся календароў, падалі два. Кажу, чаму ж вы лепшы хаваеце? Як бы шкада, каб не куплялі. Тут жа пры мне купілі, убачыўшы каляндар, 4 чалавекі. Я купіў 10 календароў для сябе і суседзяў. «Прадседацель (свяшчэннік) забараніў, а пасля прыходзіў прыстаў і казаў, што не можна прадаваць», — адказваюць.
«НН». №16. 1914.
Свіней у школы. Пераплюнуў усіх Мядзельскі раён. Мясцоваму аддзелу адукацыі давялі заданне: цягам года настаўнікі раёна мусяць выгадаваць і здаць дзяржаве 60 свіней. Эканамічны абсурд! Педагогаў прымушаюць працаваць бясплатна, а фермеру немагчыма прадаць свінчо.
«НН». №15. 2004.