Некалькі журналістаў паведамляюць у Twitter, што ў Краматорск (Данецкая вобласць) увялі ваенную тэхніку.

«Мясцовыя блакуюць ваенную тэхніку ў Краматорску, размаўляюць з салдатамі. Пакуль усё мірна выглядае, наколькі гэта магчыма», — напісаў у сацсетцы расійскі журналіст Ілля Азар, былы карэспандэнт Lenta.ru.

Паводле яго слоў, у Краматорск шэсць БМД стаяць на вуліцы Астроўскага.

«Людзі мірна размаўляюць з ваеннымі ў Краматорску, заблакавалі ім рух. Гэта дэсасантура з Днепрапятроўска», — адзначае ён.

Таксама ён паведамляе, што над Краматорскам лётаюць верталёты.

Гэтую інфармацыю пацвярджае Бі-Бі-Сі Украіна. Паводле агенцтва, ніякіх сілавых дзеянняў актывісты не робяць, але рух заблакаваны.

Акрамя таго, за горадам было заўважана перамяшчэнне другой калоны ўкраінскай тэхнікі з некалькіх дзясяткаў бронемашын, якая накіравалася ў невядомым напрамку.

Таксама ў інтэрнэце ўжо з'явілася відэа, на якім бачна ваенная тэхніка ў Краматорску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?