14 красавіка 1943 года партызаны ўварваліся ў вёску Дражна Старадарожскага раёна. Змагаючыся з паліцэйскім гарнізонам, яны забілі 25 мірных жыхароў. Тады загінулі толькі адзін паліцэйскі і сямёра партызанаў. Абеліск жа паставілі толькі ў памяць пра савецкіх салдат і партызан. А вяскоўцы пахаваны на могілках

Некалькі гадоў таму неабыякавыя людзі паставілі на могілках крыж, на якім былі пералічаны ўсе ахвяры партызанаў. Праўда, прастаяў ён толькі некалькі дзён — спілавалі. Тады Вячаслаў Сіўчык і Віктар Хурсік адсядзелі адміністрацыйныя арышты, а айца Леаніда Акаловіча і некаторых мясцовых аштрафавалі за такую акцыю памяці.

Падрабязней пра дражанскую трагедыю можна прачытаць у кнігах Кастуся Цвіркі «Будзіла вёску берасцянка» і Віктара Хурсіка «Кроў і попел Дражна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?