Каля 20 байцоў, узброеных аўтаматамі, бітамі і вінтоўкамі, знаходзяцца на ўсіх паверхах. На рукавах у іх павязкі з надпісам «Аплот».

Міліцыя і супрацоўнікі будынка захоўваюць спакой — на сваіх працоўных месцах знаходзяцца мэр Данецка і іншыя работнікі апарату.

Як распавёў старшыня структурнага падраздзялення харкаўскага «Аплота» Аляксандр Захарчанка, мэта іх ўваходу ў будынак — дамагчыся ад кіеўскай улады правядзення рэферэндуму аб тэрытарыяльным статусе Данецкай вобласці.

«Першая наша мэта — мы хочам агучыць патрабаванні да кіеўскай улады… Будзем знаходзіцца, тут пакуль нашы патрабаванні не будуць выкананыя», — сказаў ён.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, Захарчанка растлумачыў, што іх галоўнае патрабаванне — гэта правядзенне рэферэндуму аб тэрытарыяльным статусе Данецкай вобласці.

Ён заявіў, што на сённяшнім пасяджэнні выканкама Данецкага гарадскога савета «Аплот» агучаць свае патрабаванні.

Цяпер «аплотаўцы» вядуць перамовы, каб міліцыя, якая ахоўвае будынак, пакінула яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?