Цэнтральная ўлада нічога не робіць для навядзення парадку на Данбасе, а мясцовая міліцыя сустракае сепаратыстаў «хлебам і соллю».

Пра гэта ў эфіры «Шустэр LIVE» заявіў кіраўнік Незалежнага прафсаюза гарнякоў Данбаса Мікалай Валынка.

«Тут не толькі настрой шахцёраў, а самае галоўнае — настрой народа Данбаса. Мы прынялі заяву аб тым, што цэнтральная ўлада па нашых паняццях ўсё робіць для таго, каб Данбас здаць. Міліцыя сустракае сепаратыстаў з хлебам і соллю, адміністрацыйныя будынкі не захопліваюцца — яны заходзяць туды, як да сябе дахаты.

Мы прынялі рашэнне аб тым, каб абараняцца, абараняць Данбас, абараняць свае сем'і, абараняць свой народ, абараняць Украіну, але на вялікі жаль добраахвотнікі ў ваенкаматах атрымліваюць адмовы, народ бяззбройны. Зараз гляджу на Міхаіла Добкіна і хачу яму сказаць, што мне ніхто не забараняе размаўляць на рускай мове, вы ўжо дасталі ўсіх рускай мовай, што ў нас ганенні — няма ў нас такога. Няма! Вы мяне зразумелі!?», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?