Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у сераду, 16 красавіка, заявіў, што Масква будзе дамагацца ад кіеўскіх уладаў паважліва ставіцца да патрабаванняў жыхароў паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Украіны.
Пасля перамоваў з в'етнамскіх калегам Фам Бінь Мінем у Ханоі Лаўроў нагадаў, што прымяненне войска забаронена ўкраінскім заканадаўствам.
Па словах міністра, Расія будзе дамагацца таго, каб украінскія ўлады «неадкладна ўступілі ў перамоўны працэс, каб разрадзіць абстаноўку», а не спрабавалі «нагнятаць яе за кошт выкарыстання сілавых ведамстваў і тым больш арміі, што прама забаронена украінскім заканадаўствам».