Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што арганізацыя мае намер узмацніць паветранае патруляванне Балтыкі.

Акрамя таго, НАТА мае намер накіраваць свае ваенныя караблі ў Балтыйскае мора і ўсходняе Міжземнамор'е. Расмусэн таксама дадаў, што лічыць адзіна магчымым палітычны шлях вырашэння крызісу ва Украіне, і заклікаў Расію далучыцца да яго.

«Мы прынялі далейшыя меры рэагавання на крызіс ва Украіне. Мы згодныя з тым, што палітычнае рашэнне - адзіны шлях наперад», — сказаў Расмусэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?