У Краснаторцы (пасёлак, падпарадкаваны Краматорску) мясцовыя жыхары заблакавалі каля 15 украінскіх баявых машын дэсанта.

Падзеі адбываюцца ў раёне чыгуначнага пераезду «Пчолкіна». Ваенныя адганяюць мясцовых жыхароў, кідаючы ўзрыўпакеты, паведамляе LB.ua.

Над месцам падзей лётае ўкраінскі ваенны верталёт, а таксама знішчальнікі, апускаюцца на вышыню 100 м.

Раней паведамлялася, што каля Краматорска 6 баявых дэсантных машын былі захопленыя расійскімі ваеннымі пад прыкрыццём мясцовых жыхароў. Тэхніка са сцягамі Расіі перамясцілася ў Славянск.

Пазней нардэп Сяргей Собалеў заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы заехалі ў Краматорск Данецкай вобласці на БТРах з расейскімі сцягамі, каб «партызанскім спосабам патрапіць у горад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?