У натоўпе, які атачыў захоплены ўкраінскім спецназам аэрадром у Краматорску былі ўзброеныя людзі.

Пра гэта ў інтэрв'ю журналістам, відэа якога размешчана на сайце МУС, распавёў прадстаўнік узброеных сіл, які прадставіўся намеснікам атрада спецыяльнага прызначэння, заняў аэрапорт.

«6 чалавек былі з аўтаматамі АКС-У, адзін — са снайперскай вінтоўкай», — адзначыў прадстаўнік спецназа.

Таксама ён прадэманстраваў баявую гранату, якую пакінулі ў аэрапорце сепаратысты.

Браму КПП заблакавалі трактарам, на пэўнай адлегласці размешчана барыкада з расійскім сцягам. Спецназавец распавёў, што украінскіх вайскоўцаў неаднаразова правакавалі, і яны былі вымушаныя нават страляць у паветра.

Колькасць мітынгоўцаў ваенны ацаніў у некалькі сотняў. Паводле яго слоў, ноччу яны пачалі распіваць алкагольныя напоі і спяваць. Пры гэтым прадстаўнік сепаратыстаў запэўніваў ўкраінскіх вайскоўцаў на аэрадроме, што штурму не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?