Расійскія вайскоўцы маюць заданне забіць некалькі сотняў чалавек, а пасля гэтага ўвесці войскі на тэрыторыю Украіны. Пра гэта распавёў на брыфінгу адзін з кіраўнікоў контрвыведкі СБУ Віталь Найда.

«Галоўнай мэтай дзеянняў дыверсантаў і спецпадраздзяленняў на тэрыторыі Украіны з'яўляецца максімальная дэстабілізацыя сітуацыі», — заявіў ён.

«Больш за тое, перахопленыя перамовы сведчаць — і мне прыкра пра гэта чуць, — што краіна, якая дэкларавала сябе брацкай, ставіць перад сваімі спецназаўцамі мэтай праліць кроў на вуліцах нашых гарадоў», — сказаў ён.

«Задакументаваныя перамовы, якія сведчаць пра тое, што трэба забіць 100-200 чалавек, і пасля гэтага праз паўтары гадзіны на тэрыторыі Украіны з'явяцца танкі і БТРы расійскай арміі», — дадаў ён.

Найда чарговы раз пацвердзіў, што дыверсіі на тэрыторыі ўсходніх абласцей здзяйсняе 45-я асобная гвардзейская разведвальная брыгада, якая дыслакуецца ў Маскоўскай вобласці.

«Гэта тыя расійскія спецназаўцы, якія захапілі будынкі Вярхоўнай Рады і Рады міністраў у Крыме», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0