Канчатковае рашэнне па пастаўках нафты ў Беларусь у 2014 годзе будзе прынята да канца першага паўгоддзя, паведаміў сёння журналістам пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Ён адзначыў, што рашэнне будзе прынята на пасяджэнні ўрада Саюзнай дзяржавы. Цяпер застаецца ў сіле дамоўленасць аб пастаўцы ў 2014 годзе 23 млн т нафты. «У нас яшчэ застаецца дамоўленасць аб паўгадавым балансе, які зацверджаны ў аб'ёме 11,5 млн т. Наколькі я ведаю, пакуль беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы працуюць нармальна», — сказаў дыпламат.

Па просьбе журналістаў пасол пракаменціраваў праведзенае 15 красавіка ў Маскве пасяджэнне прэм'ер-міністраў краін Мытнага саюза. Аляксандр Сурыкаў, у прыватнасці, заўважыў, што паміж дзяржавамі «ёсць некаторыя разыходжанні функцыянальнага характару», якія дагэтуль не ўрэгуляваны. Гэта ў тым ліку датычыцца выключэнняў і абмежаванняў у гандлі. Пасол выказаў надзею, што ўсе пытанні будуць вырашаны ў бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?