У захопленым Марыупальскім гарсавеце былі заўважаныя «зялёныя чалавечкі».

Маладыя хлопцы ў масках і камуфляжы хадзілі па тэрыторыі каля будынка мэрыі, таксама знаходзіліся ў яго памяшканні і на даху, перадае сайт Марыупаля 0629.com.ua.

Ад папярэдніх захопнікаў іх адрознівае практычна аднолькавы спартовы целасклад, сапраўдныя берцы і форма ў цэлым і бронекамізэлькі.

Упершыню за дні захопу тут забараняюць фатаграфаваць і здымаць відэа. «Здымаць забаронена «, — тлумачаць захопнікі.

Дарэчы, людзі, якія знаходзяцца на даху гарсавета, ўважліва сочаць за тым, што адбываецца. Некаторыя з іх маюць ў распараджэнні біноклі. Зброі ў руках « зялёных чалавечкаў « не заўважана. У руках «старых» захопнікаў — біты.

Акрамя таго, на будынку Марыупальскія гарсавета з'явіліся 4 расійскіх сцяга.

Як вядома, характэрную камуфляжную аднолькавую форму носяць расійскія ваенныя акупанты. Так было ў Крыме і цяпер у Краматорску, Славянску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?