Расійскае агенцтва Regnum паведамляе, што зрынуты прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч 20 красавіка вернецца ў Данецк.

Пра гэта выданню, нібыта, паведаміла крыніца ў пасольстве Рэспублікі Польшча ва Украіне.

«Януковіча вернуць у Данецк ў гэту нядзелю. Па маіх дадзеных, Крэмль яшчэ не вызначыўся з будучым грамадска-палітычным ладам Данбаса. Разглядаюцца два варыянты: гэта можа быць як незалежная Данецкая рэспубліка, так і федэратыўная акруга ў складзе Расійскай Федэрацыі па прыкладзе Крыма», — заявіла крыніца.

Раней дэпутат Дзярждумы, лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі заявіў, што да 1 мая Януковіч вернецца ва Украіну — «пры пэўнай падтрымцы арміі Паўднёвага Усходу Украіны».

Узброеныя актывісты Данецкага аддзялення арганізацыі «Аплот», якія 16 красавіка захапілі будынак Данецкага гарсавета, выставілі Вярхоўнай радзе Украіны свае патрабаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?