Вінаватыя ў арганізацыі і ажыццяўленні выбухаў у грамадскіх месцах у Віцебску ў верасні 2005 года дагэтуль не ўстаноўленыя, расследаванне працягваецца.

Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 31 кастрычніка паведаміў генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч.

Пры гэтым, паводле яго слоў, у ходзе расследавання «не адзін дзесятак асоб» прыцягнуты да адказнасці за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў. «Работа праведзена каласальная», — сказаў ён.

Генпракурор пацвердзіў, што цяпер затрыманы супрацоўнік УКДБ па Віцебскай вобласці, якому прад’яўлена абвінавачанне ў незаконным захоўванні боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. «На гэтым этапе расследавання яго дачыненне да выбухаў не ўстаноўлена», — дадаў П.Міклашэвіч.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0