У Данецку надзвычайны з'езд дэпутатаў усіх узроўняў Данецкай вобласці ад Партыі рэгіёнаў прагаласаваў за правядзенне рэферэндуму ў дзень правядзення прэзідэнцкіх выбараў 25 мая.

Пра гэта заявіў кіраўнік Данецкай абласной Партыі рэгіёнаў Мікалай Леўчанка, зачытаўшы адпаведную рэзалюцыю з'езду.

У рэзалюцыі было адзначана, што «менавіта дэпутацкі корпус Данецкай вобласці мае легітымныя паўнамоцтвы прадстаўляць сваю тэрытарыяльную грамаду і з'яўляецца адзіным паўнамоцным выразнікам меркавання жыхароў вобласці».

У рэзалюцыі дэпутаты з'езда запатрабавалі ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Украіны, дзе «раз і назаўсёды будзе замацаваны за рускай мовай статус дзяржаўнай і падзеленыя паўнамоцтвы паміж цэнтрам і рэгіёнамі». 

Таксама змены Канстытуцыі павінны закрануць аўтаномнай бюджэтнай палітыкі ў рэгіёнах у рамках унітарнай краіны. У рэзалюцыі таксама падкрэслена, што ўсе рашэнні прымаюць шляхам рэферэндуму і галасаваннем у парламенце.

Таксама Леўчанка зачытаў у рэзалюцыі заяву дэпутатаў з'езда аб недапушчэнні спробаў узброенага падаўлення мірных акцый ва Украіне і зняцця крымінальнай адказнасці на ўсіх этапах следства па ўдзельніках цяперашніх мірных мітынгаў.

Акрамя таго, зачытваючы рэзалюцыю, Леўчанка заклікаў мітынгоўцаў, якія занялі сёння адміністрацыйныя будынкі, скласці зброю і не падвяргаць небяспецы жыцці мірных грамадзян.

Ён падкрэсліў, што таксама неабходна вызваліць заблякаваныя адміністрацыйныя будынкі, перш за ўсё для таго, каб была магчымасць налічваць зарплаты, пенсіі і іншыя сацыяльныя выплаты.

Раней сепаратысты, што захапілі будынак Данецкага гарсавета, заявілі пра рэферэндум 11 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?