Улады Днепрапятроўскай вобласці на чале з бізнэсмэнам Ігарам Каламойскім прапануюць ад тысячы даляраў за здачу зброі, а за перадачу ўладам расійскіх наёмнікаў па 10 тысяч даляраў.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі і бізнесмен Барыс Філатаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Першыя падраздзяленні спецбатальёна «Дняпро» сфармаваныя і гатовыя да выканання баявых задач. Блакпост пастаўлены», — адзначыў ён.

«Я шмат думаў пра падзеі ў Данецку і Луганску. Выснова адна: гэта рэвалюцыя беднасці. Мяцеж тых, хто стаміўся, хто ў роспачы, непачутых уладай людзей», — напісаў Філатаў.

«Кліка Януковіча, якая пагрузіла нашых суграмадзян у бездань безвыходнасці, сёння правакуе іх на сепаратызм, раздаючы грошы, скрадзеныя ў людзей і абяцаючы будучыню ў складзе суседняй недружалюбнай дзяржавы», — дадаў ён.

Па словах Філатава, у акцыях удзельнічаюць «нашы рускамоўныя браты з Данбаса, якія заблыталіся, страцілі арыенціры, купіліся на салодкія абяцанні нягоднікаў».

«У нас ёсць прапанова. За кожны вернуты ствол — выплачваецца ўзнагароджанне: за аўтамат 1000 даляраў ЗША, кулямёт — 1500 даляраў ЗША, гранатамёт - 2000 даляраў ЗША», — паведамляе намеснік Каламойскага.

«За кожнага перададзенага «зялёнага чалавечка», ён жа наёмнік, які ступіў на нашу агульную зямлю і спрабуе сапхнуць нас у братазабойчую вайну, — узнагароджанне 10 000 даляраў ЗША», - дадае ён.

За кожны вызвалены будынак — 20 тыс. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?