У адрас прэзідэнта Расіі ўжо паступіла каля 2 мільёнаў пытанняў.

Сёння Уладзімір Пуцін правядзе «прамую лінію» з расіянамі, падчас якой адкажа на пытанні грамадзян. Пра гэта заявіў прэс- сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Паводле яго слоў, галоўнай тэмай для абмеркавання будзе крымскае пытанне.

«Людзі так і кажуць: дзякуй вам за Крым! Многія таксама пытаюцца, чым дапамагчы, выказваюць жаданне прыняць удзел у зборы фінансавых сродкаў на будаўніцтва моста праз Керчанскі праліў», — сказаў Пяскоў.

Паводле меркавання Пяскова, Пуцін таксама дасць ацэнку санкцыяў супраць Расіі з боку Захаду.

Для Крыма і Севастопаля падчас «прамой лініі» Пуціна прадугледзелі спецыяльны нумар +7-495-539-24-42.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?