Забруджаньне ў Кітаі выклікае рост долі дзяцей, што нараджаюцца з калецтвамі.

Улады Кітаю адзначылі, што колькасьць дзяцей, што нараджаюцца зь фізычнымі недахопамі, рэзка павялічылася ў краіне. Як піша газэта The Times, гэта спрычыненае забруджаньнем навакольнага асяродзьдзя. Штогод адсотак дзяцей, што нараджаюцца з “воўчай пашчай”, лішнімі пальцамі на руках і нагах, прыроджанымі хваробамі і да т.п. ганамі, дасягнула ў Кітаі 6 % і вырасла на 40 % у параўнаньні з 2001 годам. Паводле дадзеных Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод у сьвеце нараджаецца 3-5 % дзяцей зь фізычнымі недахопамі. Кітайскі паказчык намнога перавысіў сярэдні.

У пагоні за эканамічнымі паказчыкамі ўлады Кітаю мала дбаюць пра ахову прыроды, а адсутнасьць дэмакратыі дазваляе неабмежаваную эксплюатацыю насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?