Зварот з'явіўся на сайце прарасійскіх арганізацый Беларусі «Вместе с Россіей».

Аўтары звароту называюць кіеўскую ўладу «бандэраўска-фашысцкай хунтай», а нацыянальную гвардыю — «бандэраўскімі карнымі атрадамі». Пуціна ж кіраўнікі прарасійскіх арганізацый называюць «лідарам Рускага міра» і просяць «не пакінуць у бядзе рускіх людзей» і «прыняць самыя рашучыя меры па іх абароне».

Зварот падпісалі кіраўнік віцебскага «Рускага дому» А.Герашчанка, кіраўнік моладзевай арганізацыі «Русь маладая» С.Лушч, старшыня арганізацыі «Татара-башкірская культурная спадчына «Чышма» Э.Ляўшэвіч, старжыня грамадскага аб'яднання «Русь» І.Корда ды іншыя.

Пра расійскую «пятую калону» ў Беларусі і яе дзейнасць чытайце ў свежым нумары «НН».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0