Пуцін адмовіўся адказваць падчас прамой лініі на пытанне са Свярдлоўска, ці будзе ён бараніцца з аўтаматам у руках, як прэзідэнт Чылі Альендэ ў 1973 г., а не збягаць, як Януковіч з Кіева.

Пуцін заявіў, што ў лютым у Кіеве адбыўся дзяржаўны пераварот.

Януковіч не збег, а «вымушаны быў з'ехаць».

Ён пайшоў падчас падпісання дамовы з міністрамі замежных спраў Нямеччыны, Польшчы і Францыі на значныя саступкі, пагадзіўся на датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, Канстытуцыю 2004 г., нават каб на яго даціснулі, ён бы пагадзіўся на выбары праз месяц-паўтара, сказаў Пуцін. «Ён быў згодны на ўсё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0