18 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў. У гэтым годзе асноўнай тэмай свята былі выбраныя помнікі мемарыялізацыі.

ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС» вырашыў засяродзіць увагу на праблеме гістарычных могілкак у Беларусі.

Вось ужо больш за год дзейнічае інтэрнэт-рэсурс «Некропалі Беларусі», дзе кожны ахвочы можа даведацца, як правільна апісаць гістарычныя могілкі, каб захаваць памяць аб людзях, якія там пахаваныя і як гэту інфармацыю зрабіць агульнадасяжнай, размесціўшы на сайце.

19 красавіка мы запрашаем усіх зацікаўленых паспрабаваць сябе ў такой акцыі.

З 12.00 да 16.00 мы будзем праводзіць апісанне і даследаванне старадаўніх могілак у в. Каралішчавічы (8 км. ад Мінска).

Раскажам і пакажам, як гэта рабіць правільна, ну і адпаведна апішам частку пахаванняў.

На наступным тыдні 26 і 27 красавіка таксама адбудзецца шэраг прыборак-апісанняў у некалькі гарадах Беларусі. Адпаведны спіс з'явіцца 21 красавіка.

Хто зацікавіўся, пішыце [email protected], ці званіце +37529-5571124

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?