У М’янме будыйскія манахі 31 кастрычніка зноў правялі вулічнае шэсьце — упершыню пасьля задушэньня ваенным рэжымам масавых пратэстаў.

Ад 100 да 200 манахаў прайшлі па вуліцах гораду Пакоку, дзе месяц таму пачаліся масавыя выступы з патрабаваньнем дэмакратычных рэформ.

Гэтым разам удзельнікі маршу не рабілі ніякіх заяваў. Але паводле сьведчаньняў відавочцаў, дэманстрацыя была накіравана на выказваньне пратэсту хунце.

«Мы працягваем наш пратэст, які пачаўся ў мінулым месяцы, паколькі ніводнае з нашых патрабаваньняў не было задаволена», — сказаў адзін з удзельнікаў маршу. - Мы дабіваемся больш нізкіх цэн на тавары, міру ў краіне, а таксама неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў».

Радио Свобода & telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0