У Запарожжы могуць пачацца правакацыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук у сваім Facebook.

Ён таксама паведаміў, што ёсць верагоднасць, што будуць ладзіць беспарадкі ў Запарожжы, завезеныя з Крыма «турысты Пуціна».

«Па нашых дадзеных, учора ў Крыме на аэрадром у Сакі прыбылі самалёты з «турыстамі Пуціна» на борце. Іх загружалі ў мікрааўтобусы з нумарамі Запарожскай вобласці. Нічога добрага ў гэтым няма», — напісаў Тымчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?