«НАТА адпраўляе караблі ў Балтыйскае мора для актывізацыі абароны сваіх ўсходнееўрапейскіх саюзнікаў», — гаворыцца ў заяве Альянсу.

У цэлым на Балтыку будзе адпраўлена шматнацыянальная група з чатырох мінных тральшчыкаў і аднаго судна забеспячэння. Гэта марская група хуткага рэагавання з караблёў Нарвегіі, Нідэрландаў, Бельгіі і Эстоніі.

Акрамя таго, Канада адправіць у Польшчу шэсць знішчальнікаў Каралеўскіх ВПС краіны CF-18 і 20 штабных афіцэраў. Пра гэта паведаміў канадскі прэм'ер-міністр Стывен Харпер.

«Гэта з'яўляецца адказам на развіццё сітуацыі, шчыра кажучы, на нашу занепакоенасць экспансіянізмам і мілітарызмам з боку Расіі падчас прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна», — заявіў Харпер.

Раней Рада НАТА ў Брусэлі ўхваліла пакет мер па ўзмацненні бяспекі дзяржаў Альянсу ва Усходняй Еўропе з прычыны сітуацыі ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?