Папа Рымскі Францыск абмыў і пацалаваў ногі 12 знявечаным і хворым падчас вячэрняй імшы ў Вялікі чацвер Страснога тыдня.
Яна была праведзена ў адным з каталіцкіх цэнтраў рэабілітацыі інвалідаў у Рыме, паведамляе РІА «Новості».
Гэты абрад узыходзіць да евангельскага аповеду пра Тайную вячэру, на якой Ісус Хрыстос абмыў ногі сваім вучням, паказаўшы тым самым прыклад брацкай любові і пакоры. «Спадчына, якую пакінуў нам Ісус, заключаецца ў тым, каб служыць адзін аднаму, - сказаў Францыск падчас казані. - Зараз я зраблю гэты жэст, але ўсе мы ў нашых сэрцах павінны думаць пра іншых, думаць пра тое, што Ісус пакінуў нам запавет любіць адзін аднаго».
Сярод падапечных, якім Папа абмыў ногі, было восем мужчын і чатыры жанчыны ва ўзросце ад 16 да 86 гадоў. У іх ліку былі і тры замежнікі, прычым адзін з іх — 75-гадовы лівіец Хамед — вызнае іслам.
У мінулым годзе ў Святы чацвер Францыск правёў вячэрнюю імшу ў рымскай турме Казале дэль Мармі, дзе ён абмыў ногі 12 малалетнім злачынцам.