Развітанне з пісьменнікам Габрыэлем Гарсія Маркесам пройдзе ў Палацы прыгожых мастацтваў у сталіцы Мексікі.

Па словах дырэктара Нацыянальнага інстытута прыгожых мастацтваў Марыі Сепеда, цела Маркеса будзе крэміравана ў Мехіка. Яна дадала, што жалобны рытуал у прысутнасці публікі перад крэмацыяй цела Гарсія Маркеса не запланаваны, а пасля гэтага ў Палацы прыгожых мастацтваў адбудзецца цырымонія развітання з пісьменнікам.

Габрыэль Гарсія Маркес памёр 17 красавіка ў сваёй рэзідэнцыі, размешчанай у адным з раёнаў на поўдні Мехіка. Дактары і члены сям'і 87-гадовага пісьменніка пакуль не паведамлялі аб прычынах яго смерці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?