Расія павінна прымусіць свае нерэгулярныя войскі ва ўсходняй Украіне скласці зброю і пакінуць захопленыя будынкі. Калі гэтага не адбудзецца ў бліжэйшы час — ЕС і ЗША гатовыя прыняць далейшыя меры ў дачыненні да Расіі.

Пра гэта ішла гаворка ў тэлефоннай размове прэзідэнта ЗША Барака Абамы і канцлера Германіі Ангелы Меркель, паведамляе офіс прэс-сакратара Белага дома.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель абмеркавалі з глыбокай занепакоенасцю сітуацыю ва ўсходняй Украіне», — гаворыцца ў паведамленні.

«Прэзідэнт ЗША выказаў падзяку ўраду Украіны, які выставіў канструктыўныя прапановы па пашырэнні мясцовага самакіравання і забеспячэнні абароны правоў усіх украінцаў», — адзначае Белы дом.

«Лідары падкрэслілі, што Расія павінна распачаць неадкладныя канкрэтныя крокі па дээскалацыі сітуацыі ва ўсходняй Украіне, у тым ліку з дапамогай свайго ўплыву на нерэгулярныя войскі ва ўсходняй Украіне, каб прымусіць іх скласці зброю і пакінуць будынкі», — адзначаецца ў паведамленні.

«Прэзідэнт і канцлер дамовіліся, што Злучаныя Штаты і Еўропа гатовыя прыняць далейшыя меры, калі дээскалацыя не адбудзецца ў бліжэйшы час», — адзначана ў паведамленні.

«Лідары таксама паведамілі аб сваёй падтрымцы прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне 25 мая», — адзначыў офіс прэс-сакратара Белага дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?