Украінскія памежнікі за суткі не пусцілі на тэрыторыю краіны больш за 80 авіяпасажыраў з Расіі.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў неназванай авіякампаніі.

«Каля 40 чалавек было знята з нашых рэйсаў, каля 40 — з рэйсаў нашых партнёраў», — распавялі ў авіякампаніі. Там дадалі, што ўсягова Украіну не пусцілі пасажыраў каля 15 рэйсаў.

Таксама стала вядома, што на пагранпунктах у Харкаве ва Украіну не пусцілі 70 чалавек.

У асноўным, не прапускаюць мужчын ва ўзросце 16-60 гадоў, згодна з пастановай, апублікаванай напярэдадні. Аднак сярод тых, хто не змог праехаць на Украіну, ёсць жанчыны, а таксама мужчыны, якія падарожнічалі з дзецьмі і жонкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?