24 красавіка ў Мінску адбудзецца сапраўды грандыёзная падзея — публічная сустрэча з Міхасём Кукабакам. Вядомы дысідэнт- «антысаветчык», праваабаронца і публіцыст упершыню за 15 гадоў прыедзе на радзіму.

Міхаіл Кукабака нарадзіўся і рос у Бабруйску, пяць гадоў выхоўваўся ў дзіцячым доме і, 16-гадовым выпускніком рамеснага вучылішча, быў пасланы ў Сібір на «будоўлю камунізму». Упершыню быў арыштаваны, калі пражываў ва Уладзімірскай вобласці, пад Масквой, у 1970 годзе. З тых часоў пачалася яго турэмна-лагерная эпапея.

У Бабруйск Міхась Кукабака вярнуўся ў 40-гадовым узросце - улетку 1976 года, пасля шасці гадоў зняволення. Але рэпрэсіі ў дачыненні да яго працягваліся і тут: ён двойчы (увосень 1976-га і ўвосень 1977-га) быў прымусова шпіталізавалі ў Магілёўскую псіхіятрычную бальніцу. Даведзены да адчаю немагчымасцю зняць з сябе дыскрымінуючыярлык «псіхічнахворага» і скрайняй бытавой неўладкаванасцю, вясной 1977 года ён звяртаўся ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР з просьбай пра дазвол эміграваць, у чым яму было адмоўлена. Гэты факт адлюстраваны ў тэксце «Скрадзеная Бацькаўшчына» — у гэтым нарысе ён апісвае сваё вяртанне ў горад дзяцінства. 

 У кастрычніку 1978 года Міхась Кукабака зноў быў арыштаваны, у чэрвені 1979 -га ў Бабруйску асуджаны па палітычных матывах да новага лагернага тэрміну.

Актыўны змагар з камуністычным рэжымам, за плячыма якога чатыры палітычныя судзімасці і каля 17 гадоў зняволення ў турмах, лагерах і псіхбальніцах, быў апошнім «палітычным» у пермскіх лагерах праз адмову пісаць прашэнне пра памілаванне, і быў вызвалены ў снежні 1988 года ў сувязі з «гарбачоўскай амністыяй палітвязняў». Быў рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР па ўсіх абвінавачваннях ў 1991 годзе, тады ж вярнуўся ў Беларусь, дзе меў намер працягнуць праваабарончую дзейнасць, чаго не пажадалі мясцовыя ўлады. Вядомы дысідэнт ізноў быў вымушаны з'ехаць, перабраўся ў Маскву, дзе жыве і цяпер.

Сустрэча адбудзецца ў чацвер, 24 красавіка. Пачатак у 18.00. Каб трапіць на сустрэчу, дашліце заяўку на адрас [email protected] да 16.00 серады, 23 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?