На глабальнай платформе change.org з'явілася электронная петыцыя, у якой Аляксандра Лукашэнку просяць вырашыць крызіс на паўднёвым усходзе Украіны.

Жыхар Саратава запісаў адкрыты зварот да кіраўніка Беларусі і пачаў збор подпісаў пад петыцыяй, у якой Лукашэнку просяць умяшацца ў сітуацыю на Паўднёвым Усходзе Украіны і аб'яднаць украінцаў, беларусаў і расейцаў.

«Цяпер на Паўднёвым Усходзе Украіны адбываецца трагедыя. І Вы — той адзіны чалавек, які можа гэтую трагедыю перамагчы, можа стварыць там нармальныя ўмовы для чалавечага жыцця! Цяпер ні палітыкі Украіны, ні палітыкі Расіі не ў стане вырашыць пытанне на Паўднёвым Усходзе. Толькі Вы можаце яго вырашыць!», — гаворыцца ў петыцыі.

Лукашэнку прапануецца стварыць абмежаваны міратворчы кантынгент, дамовіцца з украінскімі і расійскімі палітыкамі.

«І, самае галоўнае, што народы і Украіны, і Расіі, і Беларусі Вам давяраюць. Таму, як казалі ў савецкі час, лёс свету ў Вашых руках!», — упэўненыя стваральнікі петыцыі.

На момант публікацыі матэрыялу пад петыцыяй сабрана 250 подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?