У гістарычным цэнтры старадаўняга мястэчка Моўчадзь у Баранавіцкім раёне каларытны габрэйскі дом-аптэку перарабілі ў сучасную прадуктовую краму.

Так выглядае стары габрэйскі дом-аптэка пасля сучаснага рамонту.

Так выглядае стары габрэйскі дом-аптэка пасля сучаснага рамонту.

А так дом-аптэка выглядаў яшчэ год таму. 

А так дом-аптэка выглядаў яшчэ год таму. 

Так выглядаў цэнтр Моўчадзі пяць гадоў таму. 

Так выглядаў цэнтр Моўчадзі пяць гадоў таму. 

Так выглядаў цэнтр Моўчадзі пяць гадоў таму. 

Так выглядаў цэнтр Моўчадзі пяць гадоў таму. 

Цэнтральны пляц Моўчадзі з яшчэ не пераробленым будынкам старой аптэкі, сакавік 2013 года.

Цэнтральны пляц Моўчадзі з яшчэ не пераробленым будынкам старой аптэкі, сакавік 2013 года.

Па словах мясцовых жыхароў, гэтаму дому больш за сто гадоў. Ён стаіць у гістарычным цэнтры былога габрэйскага мястэчка Моўчадзь, што па дарозе з Баранавіч на Дзятлава і далей на Захад.

Гістарычная забудова цэнтральнага пляца Моўчадзі – тыповыя габрэйскія дамы-крамы з уваходам пасярэдзіне, узорам якіх з’яўляецца і згаданы будынак. Традыцыйна ў адной палове такога дома, напрыклад на першым паверсе альбо ў пярэдняй частцы, габрэйская сям’я адкрывала краму, а ў другой палове жыла сама.

Але менавіта гэты дом вылучаўся сярод іншых тым, што пабудаваны з цэглы, а не з дрэва, меў нетыповы мураваны ганак з металічнымі парэнчамі, а таксама металічныя аканіцы. У савецкі і ранні постсавецкі час у гэтым доме функцыянавала аптэка. Аднак апошнімі гадамі будынак не выкарыстоўваўся.

 

Зусім нядаўна ў ім «прапісалася» адно з прыватных гандлёвых прадпрыемстваў, перарабіўшы стары дом пад новую краму. На жаль, пасля сучаснага рамонту старадаўні будынак страціў шмат сваіх адметных рысаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?