Уладзіслаў Баўмгертнер.

Уладзіслаў Баўмгертнер.

«Цяпер Следчым камітэтам Беларусі прынята рашэнне і пра перадачу крымінальнай справы па авбінавачанні былых службовых асобаў Беларускай калійнай кампаніі У.Баўмгертнера, С.Керымава і іншых (усіх 6 чалавек) асобаў праваахоўным органам Расійскай Федэрацыі, паколькі ўсе абвінавачаныя з’яўляюцца грамадзянамі Расіі і знаходзяцца на яе тэрыторыі,

— паведамілі ў СК Беларусі. — Па запыце СК Генеральная пракуратура Беларусі праводзіць працу па падрыхтоўцы і прад’яўленні іскавых патрабаванняў да асобаў, вінаватых у нанесенай шкодзе беларускім прадпрыемствам».

Нагадаем, былы гендырэктар «Уралкалія» і экс-старшыня Назіральнай рады Беларускай калійнай кампаніі Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў Мінску ў жніўні 2013. У лістападзе яго экстрадзіравалі ў Расію і змясцілі ў СІЗА. 10 снежня ён пераведзены пад хатні арышт, пад якім і знаходзіцца цяпер.

Нядаўна беларускі бок зняў свой запыт у Інтэрпол пра вышук Баўмгертнера і мільярдэра Сулеймана Керымава, бо яны знаходзяцца ў юрысдыкцыі расійскіх праваахоўных органаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?