У Краматорску вызвалілі тэлевежу, захопленую рускімі вайскоўцамі напярэдадні, і выключылі незаконна ўключаныя расійскія каналы.

Як паведамляе Канцэрн радыёвяшчання, радыёсувязі і тэлебачання, ён сумесна са Службай бяспекі Украіны «забяспечыў адключэнне з эфіру несанкцыянаванага вяшчання расійскіх тэлевізійных каналаў, якое пачалося пасля захопу расейскімі вайскоўцамі радыё-тэлевізійнай станцыі горада Краматорска ( с. Яснагораўка, вул. Кірава, 699)».

Канцэрн удакладняе, што расійскія ваенныя 17 красавіка захапілі РТПС горада Краматорска, выключылі ўкраінскія каналы і на іх хвалях вывелі ў эфір расійскія.

Пасля звароту канцэрна РРТ СБУ да энергазабеспячальнай арганізацыі станцыю абясточылі.

«З-за немагчымасці забеспячэння несанкцыянаванага вяшчання расійскіх каналаў захопнікі пакінулі аб'ект», - паведамляе канцэрн.

Пасля праверкі і забеспячэння спецыялізаванымі падраздзяленнямі МУС і Мінабароны доступу да РТПС горада Краматорска тэхнічны персанал павінен уключыць трансляцыю ўкраінскіх тэлевізійных каналаў і правесці аналіз нанесенай шкоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0