Японскія кампаніі Mitsui і Mitsubishi выйшлі з перамоваў з расейскім «Новатэк», які шукае пакупніка на 10 % мінус 1 акцыя «Ямал СПГ» (цяпер у яго 60%).

Пра гэта пішуць «Ведомості» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Прадстаўнік Mitsubishi сказаў толькі, што «цяпер перамовы (з « Новатэк») не вядуцца». «Mitsubishi і Mitsui не стануць трэцім замежным стратэгічным партнёрам «Новатэка» па «Ямал СПГ», - дадаў прадстаўнік Mitsui. Ад іншых каментароў прадстаўнікі японскіх кампаній адмовіліся.

Перамоваў з Mitsui і Mitsubishi няма ўжо больш за год, кажа прадстаўнік «Новатэка». Прадстаўнік французскай Total (у яе 20% «Ямал СПГ») не каментуе гэта. Атрымаць каментары кітайскай PetroChina (20%) не атрымалася.

Пасля аварыі на АЭС «Фукусіма-1» у 2011 годзе ўрад Японіі прыпыніў эксплуатацыю рэактараў японскіх АЭС, а генеравальныя кампаніі былі вымушаныя павялічыць імпарт іншых відаў паліва. Калі ўключаць усе АЭС, японцы змогуць скараціць імпарт на 15—20 млн т у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?