Прадпрымальнікі, якія вымушаныя былі насуперак сваёй волі ўдзельнічаць у незаконных падатковых схемах пры ранейшай уладзе, могуць быць вызваленыя ад адказнасці, заявіў прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк.

«Мы прымем асобнае рашэнне, што рабіць з тымі прадпрымальнікамі, якіх прымушалі быць часткай схем сям'і і плаціць так званым «пляцоўкам». Не выключаем таго, што нам трэба будзе прыняць у парламенце закон аб падатковым кампрамісе паміж суб'ектамі гаспадарчай дзейнасці і дзяржавай», - сказаў ён у парламенце ў пятніцу.

«Хтосьці называе гэта падатковай амністыяй, я называю падатковым кампрамісам. Яны заплацілі дзяржаве, і іх за гэта ніхто не будзе пераследаваць», - дадаў прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?