Канфлікт з БКК не пайшоў на карысць калійнаму рынку. Аб гэтым завіў сёння на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам намеснік старшыні савета дырэктараў ААТ «Уралкалій», старшыня савета дырэктараў ААТ «Аб'яднаная хімічная кампанія «Уралхім» Дзмітрый Мазепін.

«Канфлікт, які адбыўся з папярэднімі акцыянерамі, не пайшоў на карысць ні ім, ні іншым кампаніям, ні ўсяму калійнаму рынку», - сказаў Дзмітрый Мазепін.

Ён звярнуў увагу на тое, што прадстаўляе таксама кампанію, якая вырабляе азотныя ўгнаенні, адну з буйнейшых у Расіі. «Спад цэн на калійныя угнаенні прывёў да поўнага спаду цэн і на ўсе іншыя ўгнаенні», - адзначыў Дзмітрый Мазепін.

«Мы сёння прадстаўляем свае калектывы, сваіх акцыянераў, за імі стаяць вялікія тысячы і тысячы чалавек рабочых, шацёраў або тых, хто працуе на фабрыках, і яны, вядома, зацікаўлены ва ўпэўненай будучыні кампаній, у якіх яны працуюць. Мая мэта як аднаго з асноўных акцыянераў - забяспечыць гэта развіццё для кампаній і, прымаючы рашэнне аб тым, каб увайсці ў капітал кампаніі «Уралкалій», - прымножыць тое, што было, а ніяк не разбурыць або штосьці дэстабілізаваць. Я прадпрымальнік, я не палітык», - падкрэсліў Дзмітрый Мазепін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?